Барысаў: Выканкамаўская газета агітуе "ад адваротнага"

2010 2010-11-18T18:09:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета Барысаўскага райвыканкама "Адзiнства" пачала публікаваць на сваіх старонках матэрыялы, што ганьбяць апазіцыю. Стыль публікацый моцна паходзіць на ўжо прызабыты, які выйшаў з моды "савецка-выкрывальны".

Для пачатку на мінулым тыдні ў газеце з'явілася публікацыя  “Акции протеста”: кто стоит за ними?", у якой ідзе гаворка пра мясцовага актывіста, затрыманага за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу супраць будаўніцтва АЗС і пакаранага за гэта на 25 базавых велічынь. Газета, не паказваючы гэтага імя, скрупулёзна апісвае жыццёвы шлях актывіста, распавядае нават аб тым, што неяк ён рабіў замах на жыццё нейкай жанчыны і быў прызнаны неўмяняльным. “Вот такие “борцы” за народные права есть в рядах оппозиции. Чего ожидать от таких людей – неизвестно”, - падсумоўвае газэта.

Другая публікацыя пад назвай “Торгующие “правдой” за ценой не постоят, или “кукловоды” из Борисова”, якая з'явілася ў газеце на гэтым тыдні і якая тычыцца актывістаў кампаніі "Гавары праўду!", мае наступыя выразы: “вовлечение в деятельность на стороне радикально настроенных политизированных группировок”, “за попытки “раскачать лодку” и дестабилизировать общественно-политическую и экономическую ситуацию в регионах страны они получают щедрые денежные подачки”. Друкаваная ж прадукцыя кампаніі называецца “антигосударственной политической литературой”. Але самае галоўнае, публікацыя абвінавачвае, як там пішацца, " правдолюбцев " ва уцягванні ў распаўсюд друкаванай прадукцыі непаўналетніх. У прыватнасці, гаворка ідзе пра нейкую безназоўную 15-гадовую школьніцу, якой, нібыта, ледзь не зламалі жыццё. " Так и хочется сказать: борисовчане, остерегайтесь! Не окажитесь марионетками в чужой игре ", - раіць Выканкамаўская газета.

Мабыць, з пачаткам агітацыйнага перыяду газета не спыніцца на гэтых двух пасквілях.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international