Сябра ГА «БАЖ» Кастуся Шыталя прынялі за «шпіёна»

2010 2010-11-18T09:57:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 лістапада журналіст рабіў здымкі ля вёскі Глінная Докшыцкага раёна — фатаграфаваў, як добраўпарадкуюць тэрыторыю мяцовыя жыхары. Прысутнасць фатографа так занепакоіла пільных вяскоўцаў, што адзін з іх з’ездзіў на машыне па ўчастковага.

Міліцыянт запрасіў журналіста ў аўтамабіль, дзе запатрабаваў паказаць дакументы, пачаў распытваць пра мэты фатаграфавання і паспрабаваў выдаліць зробленыя фотаздымкі. Кастусь Шыталь прад’явіў пасведчанне сябра ГА «БАЖ», распавёў, што выконвае заданне ў межах БАЖаўскага майстар-класу «Фотажурналістыка», і катэгарычна адмовіўся выдаляць фота. Міліцыянт перамаўляўся па тэлефоне з Докшыцкім РАУС, а журналіст — з юрыстамі БАЖ. У выніку, перапісаўшы пашпартныя дадзеныя сп-ра Шыталя, участковы адпусціў журналіста без складання пратаколу.

«Я фатаграфаваў вяскоўцаў не на іх прыватнай тэрыторыі і ніяк не мог парушыць таямніцу іх асабістага жыцця, — распавёў прэс-службе БАЖ па тэлефоне Кастусь Шыталь. — Уражанне такое, што ў глухой правінцыі з савецкіх часоў баяцца «шпіёнаў» ды «ворагаў народа» ды глядзяць БТшныя «страшылкі»… Хаця людзі не старыя — гадоў па 40–50. Я чуў, як яны шапталіся паміж сабою: «Ён, пэўна, засланы, яму, пэўна заплацілі… А што ён тут перад выбарамі разваліны фатагрфуе?». А ў машыне той вясковец, што ездзіў па міліцыянта, казаў: «А хто цябе ведае — скора выбары, можа, ты з БНФ?..»


Нагадаем, што Кастуся Шыталя затрымлівалі таксама 21 верасня ў Мінску, калі той асвятляў акцыю абаронцаў касцёла святога Язэпа. Усіх затрыманых тады таксама адпусцілі без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international