Маладафронтаўцаў затрымалі пасьля выпадковай сустрэчы зь міністрам

2010 2010-11-18T08:40:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка. Пра гэта паведаміў БелаПАН лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.

Дашкевіч таксама расказаў, што маладафронтаўцы арыштаваныя паводле асабістага загаду міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова. Паводле Дашкевіча, актывісты ў часе раздачы ўлётак пра акцыю, плянаваную на 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску, выпадкова сустрэлі Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі, якія і паведамілі, што загад аб затрыманьні аддаў непасрэдна міністар.

Палажанку і Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску.

Пазьней Зьміцер Дашкевіч паведаміў Свабодзе, што Насьце Палажанцы і Міколу Дземідзенку прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international