viasna on patreon

У Бярозе і Белаазёрску агітацыйны марафон будзе на стадыёнах

2010 2010-11-17T20:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stadyen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 лістапада ў раённай газеце “Маяк” з’явілася паведамленне аб рашэнні Бярозаўскага райвыканкама ад 10.11.2010 года №1448 “Аб месцах для правядзення масавых мерапрыемстваў для здзяйснення перадвыбарчай агітацыі кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх даверанымі асобамі”.

Рашэннем райвыканкама для сходаў па-за памяшканнем, мітынгаў і пікетаў для Бярозы і Белаазёрска вызначаны 4 стадыёны. Цяжка назваць гэтыя месцы спрыяльнымі ўзімку для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія будуць арганізоўвацца кандыдатамі ў прэзідэнты.

Для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі для Бярозы выдзелены Дом культуры на вуліцы Камсамольскай, на ўскрайку горада, а не ў цэнтры -  на вуліцы Савецкай.

Для сустрэч на вясковых тэрыторыях  выдзелены толькі 4 Дамы культуры:  

Боркаўскі, Междулескі, Нарутавіцкі і Спораўскі. Гэта ахоплівае ўсяго да 30% сельскага насельніцтва. Здзіўляе, што ў гэтым ліку адсутнічаююць Малецкі Дом культуры, Сялецкі, Пескаўскі. Гэта  вялікія мястэчкі з актыўным насельніцтвам. Напрыклад, толькі ў мястэчку Малеч пражывае 2 тысячы насельніцтва, каля 900 – у Сяльцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства