viasna on patreon

Талачын: Пракуратура не хоча ўлічваць вопыт мінулых гадоў

2010 2010-11-17T19:25:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар пасёлка Коханава Талачынскага раёна Мікалай Петрушэнка накіраваў зварот у пракуратуру Віцебскай вобласці, у якім просіць разгледзець мэтазгоднасць азнаямлення сяброў участковых камісій з патрабаваннямі закона, якія тычацца адказнасці за парушэнні выбарчага заканадаўства.

У якасці нагоды заяўнік указвае меўшы месца ў 2008 годзе  факт парушэння закона сябрам выбаркама ў вёсцы Ходцы Сенненскага раёна Наталляй Нікіцінай, якая была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці судом.

Заява была пададзена на асабістым прыёме грамадзян намеснікам пракурора вобласці. Па словах Мікалая Сямёнавіча, рэакцыя пракурора была нервовай і хваравітай. Ён заявіў, што не чуў пра рашэнне суда ў Сенна, стаў даказваць, што ўсе сябры камісій аўтарытэтныя людзі і іх нельга абражаць падазрэннем, а напрыканцы растлумачыў, што ён не хоча вывучыць прычыны і ўмовы, якія спрыяюць парушэнню закона ў Сенна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства