viasna on patreon

Барысаў. На прадстаўніка РЭП аказваецца псіхалагічны ціск

2010 2010-11-17T19:21:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-pahabau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да прадстаўніка Барысаўскай гарадской першаснай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), якая вылучалася ў склад сябраў участковай выбарчай камісіі, у мінулы панядзелак завітаў на працу «прадстаўнік райвыканкама».

Дзевяць прадстаўнікоў Барысаўскай гарадской першаснай арганізацыі РЭП так і не патрапілі ў склад участковых выбарчых камісій. Рашэнне Барысаўскай ТВК было абскарджана ў Барысаўскім раённым судзе. Аднак суддзя Алена Самцэвіч прызнала рашэнне ТВК правамерным.

«Тым больш дзіўна, што да нашага прадстаўніка (па зразумелых прычынах не буду называць імя гэтай жанчыны) на працу прыйшоў нейкі чалавек, які прадставіўся  «прадстаўніком райвыканкама»і задаваў правакацыйныя пытанні, - распавядае старшыня барысаўскай гарадской пяршоўкі РЭП Мікалай Пахабаў. - У панядзелак прадстаўніка РЭП выклікалі ў кабінет да начальніка, прычым начальнік тут жа пакінуў памяшканне. Застаўся толькі «прадстаўнік райвыканкама», які выпытваў, колькі год чалавек прапрацаваў на гэтым месцы, колькі абяцалі заплаціць за працу ва ўчастковай камісіі ... Што зараз застаецца думаць? Што за намер стаць сябрам участковай камісіі можна пазбавіцца працы? Я лічу, што гэта прадуманы псіхалагічны ціск. Спадзяюся, што далей размовы справа не зойдзе. Але калі услед будзе звальненне, прафсаюз будзе адстойваць правы працаўніка».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства