viasna on patreon

Афармленне ўчасткаў у Полацку: хто на што здольны

2010 2010-11-17T17:11:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-uchastak-shklovalakno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Полацкшкловалакно".

"Полацкшкловалакно".

Сфармаваныя ў Полацку ўчастковыя камісіі ўжо абазначылі сваё месцазнаходжання. І зрабілі гэта па-рознаму.

Участковыя камісіі ў Полацку з выбараў у выбары знаходзяцца ў адных і тых жа ўстановах. Гэта гарадскі і раённы Палацы культуры, Палац культуры “Шкловалакно”, шэраг каледжаў і школ горада. “Касцяк” камісій таксама значна  не мяняецца.

Згодна з указаннямі гарадской камісіі па выбарах, участковыя камісіі ці не з дня ўтварэння абсталёўваюць адпаведныя памяшканні і інфармуюць палачан аб сваім існаванні адпаведнымі інфармацыйнымі стэндамі. Паколькі сродкаў на гэта не выдзяляецца, атрымліваецца гэта па-рознаму. Найбольш ярка і прыцягальна нават для выпадковых мінакоў падалі інфармацыю аб месцазнаходжанні камісіі і ўчастка для галасавання ў полацкім Палацы культуры “Шкловалакно”. У школах усё выглядае значна больш сціпла, хаця ўся неабходная інфармацыя – нумар участка, назвы вуліц і нумары дамоў, якія галасуюць на дадзеным участку, падаюцца і тут.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства