Гомель: Агітацыя - як заўсёды ля Палаца культуры «Віпра»

2010 2010-11-16T13:33:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palackulturyvipra.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пляцоўка каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх - адзінае ў горадзе месца, дзе рашэннем гарвыканкама дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Пляцоўка каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх - адзінае ў горадзе месца, дзе рашэннем гарвыканкама дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Гомельскі гарвыканкам вызначыўся ў сваім рашэнні з месцамі для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў і пікетаў), арганізаваных кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі. Трэба заўважыць, што спіс месцаў не змяніўся істотна з мінулых выбараў у мясцовыя саветы. І ў цэнтры горада, шматлюдных месцах пікетаваць ці мітынгаваць нельга. Напрыклад, у Чыгуначным раёне Гомеля для мітынгаў і пікетаў дазволены тры пляцоўкі. Першая з іх - каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх. Дарэчы, гэта месца, згодна з рашэннем гарвыканкама - адзінае ў горадзе, дзе дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы, канечне, не тыя, якія праводзіць сама ўлада. Бо ўлада праводзіць там, дзе ёй зручна - на плошчах Паўстання і Леніна, дзе ў любы час могуць закрыць рух транспарту для ўрачыстай прысягі супрацоўнікаў міліцыі ці МНС, ці канцэрта, ці ўскладання кветак да помніка Леніну.

Што тычыцца пляцоўкі каля Палаца культуры «Віпра», то гэта месца знаходзіцца ў спальным раёне, і сустрэць там можна не натоўпы жыхароў абласнога цэнтра, а адзінкавых мінакоў. У Чыгуначным раёне дазволена пікетаваць таксама ля ДК «Гомельшкло» у Касцюкоўцы (тэарэтычна гэта Гомель, а практычна - прыгарад, куды наўрад ці паедуць на сустрэчу з кандыдатам жыхары абласнога цэнтра). Яшчэ адна пляцоўка - на праспекце Касманаўтаў у мікрараёне Сельмаш.

У Навабеліцкім раёне вызначана адна пляцоўка - зона адпачынку «Пруды». Тут назва кажа сама за сябе, пляцоўка наўрад ці знаходзіцца ў такім месцы, дзе шматлюдна.

У Савецкім раёне - тры пляцоўкі: каля ДК «Фестывальны» і дзве - на вуліцах 60 гадоў СССР і Уладзімірава, што ў спальных мікрараёнах.

У Цэнтральным раёне Гомеля для агітацыі вызначаны дзве пляцоўкі: каля ЖЭУ №25 на вуліцы Галавацкага і ў скверы на плошчы Паўстання перад уваходам на стадыён «Цэнтральны». Дарэчы, у час мінулых прэзідэнцкіх выбараў кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч якраз на гэтай пляцоўцы планаваў правесці сустрэчу з выбаршчыкамі. Якое ж было здзіўленне і кандыдата, і выбаршчыкаў, калі ў прызначаны час на Плошчы Паўстання яны ўбачылі велізарныя горы снегу, які сцягнула сюды спецыяльная тэхніка, напэўна, са ўсяго Цэнтральнага раёна. Але тады было знойдзена выйсце – сустрэчу правялі на стадыёне.

Што тычыцца шматлюдных месцаў у цэнтры горада, то ні на плошчах, ні каля універмага «Гомель», дзе з поспехам збіралі подпісы за кандыдатаў, ні каля вакзалу ці рынкаў – там, дзе звыкла шмат людзей, пікетаваць ці мітынгаваць нельга.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international