Ці будзе слова адпавядаць справе?

2010 2010-11-16T11:47:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Салігорскі выканкам вызначыўся з месцамі для правядзення сустрэч кандыдатаў, а таксама з месцамі для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Мясцовыя дэмактывісты, аднак, не вераць папяровым абяцанням.

Паводле рашэння выканкаму, датаванага 12-м лістапада, сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты дазволена праводзіць у салігорскім гарадскім Палацы культуры, Доме культуры "Будаўнік", у Старобінскім і Краснаслабодскім гарпасялковых Дамах культуры, а таксама ў сельскіх Дамах культуры і клубах. Для размяшчэння агітматэрыялаў вызначаны стэнды месцаў правядзення сустрэч кандыдатаў, інфармацыйныя стэнды арганізацый раёна і стэнды на аўтобусных прыпынках. І калі да месцаў сустрэч з кандыдатамі прадстаўнікі выбарчых штабоў аніякіх заўвагаў не маюць, дык адносна размяшчэння агітматэрыялаў пытанні ўзнікаюць.

- Хочацца верыць, што сітуацыя з размяшчэннем агітматэрыялаў будзе лепшай за папярэднія выбарчыя кампаніі, калі супрацоўнікі ЖЭСаў і адміністрацыі арганізацый па загадах зверху ўсе плакаты дэмакратычных кандыдатаў з раніцы абрывалі, - кажа сябра ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча Уладзімір Шыла.

Варта адзначыць, што падобныя засцярогі маюць пад сабою сур'ёзны грунт. Мясцовыя дзяржаўныя і праўладныя СМІ дагэтуль працягваюць рэдакцыйную палітыку звышпасіўнага інфармавання жыхароў рэгіёну пра хаду выбарчай кампаніі альбо наўпроставага замоўчвання актуальных выбарчых тэмаў. Цалкам упісваецца ў формулу "ціхіх" выбараў і апошняе жорсткае рашэнне Салігорскага выканкаму, якое значна абмяжоўвае магчымасці кандыдатаў па вулічнай агітацыі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international