Маладэчна: У выканкам завезены агітацыйныя плакаты Лукашэнкі (фотафакт)

2010 2010-11-15T02:38:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-lukash-datermin-agit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная выбарчая камісія яшчэ не абвесціла вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, а Маладэчанскі райвыканкам ужо атрымаў агітацыйныя матэрыялы Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміў мясцовы актывіст Вінцук Цішко, плакаты за Лукашэнку былі дастаўлены ў пятніцу 12 лістапада. Вінцуку ўдалася атрымаць адзін з плакатаў “Вместе за сильную и процветающую Беларусь”, які змяшчае перадвыбарчую праграму са стандартным наборам абяцанняў і гарантый беларускаму народу.

У сувязі з тым, што Аляксандр Лукашэнка яшчэ афіцыйна не зарэгістраваны кандыдатам,  адносна з’яўлення агітацыйных матэрыялаў узнікае шмат пытанняў, адно з якіх: на якія сродкі была выраблена дадзеная прадукцыя?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international