Наклад «Новага часу» затрымалі, але адпусцілі

2010 2010-11-13T13:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Апошн­і нумар недзяржаўнай газеты з нейкіх прычын прыцягнуў піль­ную ўвагу праваахоўных органаў.

Забраўшы з друкарні наклад чарговага (№ 41) нумару выдання, выканаўчы дырэктар газеты Язэп Палубятка і рэдакцыйны кіроўца на мікрааўтобусе скіравал­іся на аўтавакзал «Усходні», каб пакінуць частку газет у камеры захоўвання, з якой іх потым забіраюць распаўсюднікі. Пакуль спадар Палубятка адышоў ад машыны, да кіроўцы наблізіліся некалькі людзей у цывільным, якія прадставіліся транспартнай міліцыяй і папрасілі яго прад’явіць дакументы. Невядомыя некалькі разоў аглядалі машыну, у якой знаходзіўся ўвесь наклад «Новага часу», і задавалі шмат пытанняў — цікавіліся, куды вязуць газеты, хто будзе сустракаць іх у абласных цэнтрах і нават чаму выдання няма ў шапіках і падпісцы.

Пасля гутаркі распаўсюднікаў адпусцілі. Тым не менш, на вы­ездзе з аўтавакзала іх машыну зноў заблакавалі адразу некалькі аўтамабіляў. У перамовы ўступіў падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Гвай, які забраў у затрыманых дакументы і загадаў ехаць з ім у РУУС Ленінскага раёна. У аддзяленні міліцыі падпалкоўнік пачаў перапісваць пашпартныя дадзеныя сп-ра Палубяткі і кіроўцы, калі ў кабінет увайшоў чалавек у цывільным і загадаў адпусціць прадстаўнікоў рэдакцыі, папрасіўшы ў іх прабачэння за непаразуменне.

«Матывы ўсіх гэтых дзеянняў нам невядомыя, — пракаментаваў інцыдэнт прэс-службе БАЖ шэф-рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль. — Я мяркую, што проста перад выбарамі ўсе СМІ трымаюць пад асабліва пільным кантролем...»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international