“Лёс Аўтуховіча залежыць ад кожнага”

2010 2010-11-12T15:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэжысёр Вольга Мікалайчык 10 лістапада прэзентавала ў Мінску свой новы фільм “Падарожжа па бясконцай вайне”. Ён прысвечаны былому афганцу, прадпрымальніку, а зараз палітзвяволенаму Мікалаю Аўтуховічу.

На прэзентацыю фільма прыйшоў Уладзімір Асіпенка, які таксама быў асуджаны па “справе Аўтуховіча”. Ён выйшаў на волю тыдзень таму. Уладзімір падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго і Мікалая. “Без вашай падтрымкі, грамадскасці, палітычных дзеячаў, журналістаў, мы атрымалі б тыя тэрміны, якія запрошваў прадстаўнік пракуратуры, — адзначыў ён. — Я ў гэтым не сумняваюся. Улада, не чакаючы такой масіраванай падтрымкі, задрыжала. І было дадзена ўказанне ў Вярхоўны суд, каб нам вызначылі мінімальныя тэрміны. Каб апраўдаць тыя год і чатыры месяцы, якія мы знаходзіліся ў следчым ізалятары. Велізарны вам дзякуй. Без вашай дапамогі нас улада разадрала б”.

Уладзімір Асіпенка паведаміў, што будзе хадайнічаць пра распачацце крымінальнай справы супраць следчага Гродзенскага аблвыканкама Кухарчыка — за незаконнае прыцягненне ў якасці абвінавачанага. “І думаю, што Мікалай да мяне далучыцца”, — лічыць ён.

“Я так і сказаў следчаму Кухарчыку: “Вы ж ведаеце, што я невінаваты. Усё роўна я, колькі б не адсядзеў, а я пастараюся вытрымаць усё і перажыць, прыеду і пагляджу вам у вочы. Вось што хачу зрабіць — паглядзець яму ў вочы”, — сказаў Уладзімір Асіпенка.

Чытаць далей

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international