Брэсцкі раён: Месцы для агітацыі вызначаны "ад" і "да"

2010 2010-11-12T15:31:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dakumenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва Брэсцкага райвыканкама вырашыла надзвычай зарэгуляваць агітацыйны перыяд у часе цяперашняй выбарчай кампаніі на падведамнай тэрыторыі. Такую выснову можна зрабіць пасля азнакамлення з рашэннем № 1422 ад 9 лістапада г.г. "Аб выдзяленні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў і памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, iх давераных асоб з выбаршчыкамі".

У аналагічных дакументах, якія прымаюцца мясцовымі ўладамі ў іншых раёнах, звычайна змяшчаецца агульная норма, дзе ўказваецца, што для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў можна выкарыстоўваць інфармацыйныя стэнды адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, інтэрнатаў, гандлёвыя залы і вітрыны крамаў, стацыянарныя дошкі аб'яваў, памяшканні участкаў для галасавання.

Аднак у Брэсцкім раёне вырашылі гэтым не абмяжоўвацца і выдалі ўласны рэгламентуючы спіс, які вельмі падрабязна паведамляе па кожным выбарчым участку, дзе дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы. Паколькі ўсе 36 участкаў для галасавання ў раёне будуць размешчаны выключна ў сельскай мясцовасці, то у паказаным спісе ільвіную долю займае пералік "спецыяльна адведзеных месцаў" у вясковых крамах, школах, дамах культуры і іншых аб'ектах (асобна згадваецца нават аўтобусны прыпынак вёскі Франопаль).

У выніку рашэнне райвыканкама займае пяць старонак тэксту, у якім таксама згадваецца, што размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў у месцах, не вызначаных гэтым дакументам, будзе забаронена.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international