У Жлобінскім раёне міліцыяй быў затрыманы намесьнік кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата аб’яднанай апазыцыі Віктар Карняенка

2006 2006-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 сакавіка ўвечары ў Жлобінскім раёне міліцыя затрымала машыну намесьніка кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата аб’яднанай апазыцыі Віктара Карняенку, які вёз з Мінску каля 10 тысяч легальных буклетаў Аляксандра Мілінкевіча.
Актывіст паведаміў радыё Свабодзе: "Затрымалі, сказалі, што аўтамабіль ва ўгоне, пасьля паглядзелі багажнік, я паказаў паперы, паказаў пасьведчаньне даверанай асобы. Але тлумачэньні не прымаюцца, проста выконваюцца загады. І, безумоўна, праслухоўваюцца тэлефоны".

У Жлобінскай міліцыі паведамілі, што для праверкі ўлётак выклікалі адказную асобу з райвыканкаму, якая адказвае за выбарчую кампанію і заявілі, што яны не займаюцца мэтанакіравана праверкай выбарчых улётак. “Мы ажыцьцяўляем нагляд за дарожнай бясьпекай, за бясьпекай грамадзян і нічога тут мы не сабатуем, і штосьці вам сказаць пакуль не магу. Я яшчэ ня ведаю сутнасьці праблемы”, - патлумачыў міліцыянт.

А палове дзясятай вечара з Віктарам Карняенкам яшчэ размаўлялі начальнікі міліцыі і пракурор.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international