viasna on patreon

Віцебск: Міліцыя праводзіць праверку па факце падробкі падпісных лістоў ініцыятыўнай групай Правальскага

2010 2010-11-10T17:23:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravalskiuladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах-2010 У.Правальскі

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах-2010 У.Правальскі

Выбарчая камісія Першамайскага раёна Віцебска, куды былі здадзены больш за 100 тысяч подпісаў, накіравала падпісныя лісты на крыміналістычную экспертызу. Спецыялісты пацвердзілі, што гэта – ксеракопіі. І цяпер, паводле распараджэння пракуратуры, Першамайскі РАУС праводзіць праверку фактаў падробкі.

Паводле афіцыйных звестак з камісіі, нават пры вонкавым аглядзе, падпісныя аркушы не выглядалі як арыгінальныя. І эксперты з абласной управы МУС выявілі, што насамрэч частка лістоў выраблена пры дапамозе памнажальнай тэхнікі.

На падставе такіх вынікаў выбарчая камісія  звярнулася ў Першамайскую раённую пракуратуру. Пракуратура ініцыявала праверку, якую праводзіць Першамайскі РАУС.

Усе подпісы, сабраныя за вылучэнне У. Правальскага, у Віцебску прызнаныя несапраўднымі.

Уладзімір Правальскі ніяк не каментуе тое, што адбываецца. Кажа, што мусіць азнаёміцца з дакументамі, паводле якіх яго вінавацяць у падробцы. І чакае пісьмовай пастановы ЦВК: калі будзе афіцыйна заяўлена, што яго не зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду, ён будзе звяртацца ў суд.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства