viasna on patreon

Віцебшчына: Спісы ўчастковых камісій з’явіліся не паўсюль

2010 2010-11-10T16:01:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viciebshchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле выбарчага заканадаўства, спісы ўчастковых камісій мусілі быць апублікаваныя не пазней як на 7-мы дзень пасля зацвярджэння. Якраз тыдзень мінуў з 3 лістапада – гэта быў апошні тэрмін фармавання ўчастковых камісій, але на афіцыйных сайтах  Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Вушацкага райвыканкамаў належная інфармацыя так і не з’явілася.

Апошнія звесткі пра выбары Прэзідэнта на інтэрнэт-старонцы Дубровенскага райвыканкама – за 11 кастрычніка. Гэта рашэнне выканкаму пра стварэнне выбарчых участкаў.

Таксама 11 кастрычніка адбылося стварэнне выбарчых участках на Талачыншчыне. З таго часу ніякай інфармацыі пра выбарчыя падзеі на сайце Талачынскага райвыканкаму не з’явілася.

Пра стварэнне ўчасткаў для галасавання праінфармаваў чытачоў і афіцыйны сайт Вушацкага райвыканкаму. Участкі сфармаваныя 12 кастрычніка, а вось пра ўчастковыя камісіі – дагэтуль ні слова.

У Талачынскім раёне межы і пералік участкаў зацвердзілі 15 кастрычніка, пра што і напісана на сайце мясцовай вертыкалі. Пра зацвярджэнне складу ўчастковых камісій на сайце няма нічога.

Дарэчы,  і на гэтай старонцы, і на многіх іншых райвыканкамаўскіх сайтах размешчаны каляндарны план  выбарчай кампаніі. Тым не менш,  звесткі пра кожны этап выбараў з’яўляюцца нерэгулярна або са спазненнем. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства