viasna on patreon

Віцебскі праваабаронца аспрэчвае склад участковай камісіі №35

2010 2010-11-10T15:50:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Павел Левінаў у камісію не трапіў. Але ён перакананы, што туды не павінны былі ўключыць і Андрэя Маркоўскага, які не меў 10 належных па законе рэкамендацыйных подпісаў грамадзян. Двое з іх напісалі пісьмовыя заявы пра тое, што па подпісы  ад А.Маркоўскага да іх не звярталіся. П.Левінаў накіраваў гэтыя дакументы ў ЦВК.

Праваабаронца кажа, што неадпаведнасці заўважыў яшчэ на судовым працэсе, дзе разглядалася калектыўная скарга грамадзянаў, якія рэкамендавалі яго ва ўчастковую камісію №35. Суд вырашыў, што нічога незаконнага ў тым, што П.Левінаў не трапіў у камісію, няма. Аднак праваабаронца звярнуў увагу на такую акалічнасць:

- У камісію ўключылі Андрэя Маркоўскага, намесніка дырэктара прадпрыемства “Віцебскхлебпрам”. Прычым за яго вылучэнне падпісаліся некалькі тых самых асобаў, што вылучалі мяне. Паводле заканадаўства гэта парушэнне, бо грамадзянін можа вылучаць толькі аднаго прадстаўніка. Паколькі за мяне людзі падпісаліся раней, то подпісы за Маркоўскага мусяць лічыцца несапраўднымі. Як мне падалося, несапраўднымі яны і былі! Почаркі ў дакументах істотна адрозніваліся, але суддзя Першамайскага райсуду Вольга Ільюшонак на гэта таксама не звярнула ўвагу.

П.Левінаў вырашыў запытацца ў саміх грамадзянаў, чые подпісы былі пастаўлены ў падтрымку А.Маркоўскага, ці пазнаюць яны свой почарк. Двое адмовіліся адразу, заявіўшы, што за Левінава подпісы насамрэч ставілі, а пра Маркоўскага ўвогуле чуюць упершыню.

Праваабаронца лічыць, што ЦВК мусіць даць належную ацэнку гэтаму парушэнню выбарчага заканадаўства. Ён падкрэслівае, што А.Маркоўскі ўключаны ў камісію №35 разам з іншымі супрацоўнікамі прадпрыемства “Віцебскхлебпрам”, і ёсць верагоднасць таго, што “працоўная падначаленасць” сябраў камісіі можа адыграць негатыўную ролю падчас выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства