Бяроза: Правяраць подпісы даверылі не ўсім сябрам камісіі

2010 2010-11-09T17:54:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада, падчас паседжання Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, былі агучаны вынікі праверкі подпісаў, пададзеных за прэтэндэнтаў у кандыдаты. З агучаных актаў праверкі стала вядома, што подпісы правяралі толькі 6 сябраў выбарчай камісіі: А. Неліповіч, Г. Муратава, Я. Кашталян, В. Кузьмін, М. Рэдзько і А. Праліч.

А.Неліповіч, Г.Муратава, Я.Кашталян – работнікі Бярозаўскага райвыканкама, А. Праліч – 2 сакратар Бярозаўскай суполкі БРСМ, В.Кузьмін – намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы мясцовай ЖКГ, М.Рэдзько – дырэктар Бярозаўскага райтопзбыт. Пяцёра з пералічаных на мінулых выбарах уваходзілі ў склад раённай выбарчай камісіі, а М. Рэдзько – у склад акруговай.

Астатнія 7 сябраў камісіі ўдзелу ў праверцы подпісаў не прымалі. Яны былі на паседжанні ў якасці “вясельных генералаў”.

Вядома, што для праверкі сапраўднасці подпісаў былі запрошаны 5 спецыялістаў збоку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international