У Кіеве стартавала ініцыятыва па абвяшчэньню пэрсонамі нон-грата шэрагу беларускіх палітыкаў.

2006 2006-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзкія арганізацыі патрабуюць адэкватнага адказу на дэпартацыю ўкраінскіх журналістаў зь Беларусі.

Украінскія грамадзкія арганізацыі й актывісты накіравалі адкрыты зварот прэзыдэнту, прэм'ер-міністру і міністру замежных справаў Украіны з патрабаваньнем адэкватнай рэакцыі на дзеяньні афіцыйнага Менску.

Грамадзкія актывісты заклікаюць прэзыдэнта і ўрад Украіны далучыцца да рашэньня Эўрапейскай камісіі і забараніць уезд ва Ўкраіну адыёзным фігурам беларускага рэжыму, якія маюць непасрэднае дачыненьне да грубага і сыстэматычнага парушэньня правоў чалавека.

У прыватнасьці, яны патрабуюць абвясьціць ва Ўкраіне пэрсонамі нон-грата кіраўніка перадвыбарчага штабу Лукашэнкі Віктара Шэймана, былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Сівакова, цяперашняга міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава і кіраўніка спэцыяльнага аддзелу хуткага рэагаваньня Дзьмітрыя Паўлічэнку, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international