П.Сапелка: Нельга забываць пра справу Аўтуховіча-Асіпенкі

2010 2010-11-08T15:48:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адвакат Павел Сапелка лічыць, што вызваленне Асіпенкі надае аптымізму і адносна магчымасцяў датэрміновага вызвалення Мікалая Аўтуховіча.

Аднак гэта будзе магчыма толькі ў тым выпадку, калі пэўныя дзеянні прадпрымуць грамадскія інстытуты:

Я спадзяюся на тое, што Мікалай не будзе адбываць увесь тэрмін, якія яму вызначыў суд. Але для гэтага, мне здаецца, грамадскія інстытуты павінны зрабіць пэўныя высілкі і паказаць уладзе, што не ўсе згодныя з прысудам, які быў вынесены Мікалаю Аўтуховічу. Трэба не забываць, што Мікалай асуджаны, што зараз адбывае тэрмін пакарання. Магчыма з-за таго, што сёння ёсць больш важныя падзеі, справа Мікалая Аўтуховіча пачала крыху забывацца.

Павел Сапелка пры гэтым адзначае, што  шэраг прадстаўнікоў дзяржаў Еўрапейскага саюза працягваюць выказваць зацікаўленасць да справы Мікалая Аўтуховіча і пэўныя дзеянні па яго вызваленні прадпрымаюцца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international