Ад незалежнай газеты «УзГорак» утойваюць выбарчую інфармацыю

2010 2010-11-05T14:52:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цэлы тыдзень перамоў рэдактара «УзГорка» Эдуарда Брокарава з загадчыцай арганізацыйнага аддзела Горацкага­ райвыканкама Кацярынай Кароткінай і намеснікам старшыні Дрыбінскага райвыканкама Аляксандрам Лук’янчыкам не прынеслі незалежнаму выданню ніякага інфармацыйнага плёну.

Рэдактар імкнуўся дазнацца, колькі подпісаў з­а кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты сабралі іх іні­цыятыўныя групы ў раёнах, дзе распаўсюджваецца «УзГорак». Публікацыю такіх звестак на просьбу чытачоў рэдакцыя выдання палічыла на гэтым этапе кампаніі сваім журналісцкім абавязкам.

Рэдактар некалькі разоў тэлефанаваў у Дрыбін і размаўляў з намеснікам старшыні райвыканкама сп-ром Лук’янчыкам, які кожны раз, спасылаючыся на «занятасць» альбо «неканчатковы падлік» адмаўляў журналісту ў інфармацыі. Потым ён заявіў, што, каб атрымаць інфармацыю пра выбары, рэдактар «мусіць быць адмыслова акрэдытаваны пры ЦВК». Якія дакументы прадпісваюць гэта рабіць, ён патлумачыць не змог. У самай апошняй размове чыноўнік пагадзіўся даць патрэбныя звесткі, толькі калі «атрымае на гэта дазвол з аблвыканкама».

Загадчыца аддзела Горацкага райвыканкама спн. Кароткіна заявіла, што «спісы пакуль не падсумаваны, і подпісы не падлічаны», хаця ЦВК ўжо правярае падпісныя лісты патэнцыйных кандыдатаў.

Гэта ўжо другі выпадак адмовы ў інфармацыі мясцовай недзяржаўнай газеце. У сярэдзіне кастрычніка тая ж спн. Кароткіна адмовілася паведаміць Эдуарду Брокараву персанальны склад раённай выбарчай камсіі.­

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international