Карэспандэнту «Голоса России» ў Беларусі не працягнулі акрэдытацыі

2010 2010-11-08T12:48:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускі грамадзянін, сябра ГА «БАЖ» Яўген Агурцоў працуе карэспанд­энтам радыёстанцыі «Голос России» ўжо больш ­як 7 ­гадоў. Увесь гэты час ён без праблем штогод працягваў акрэдытацыю. Сёлета тэрмін акрэдытацыі меў скончыцца 1 верасня, і маскоўская рэдакцыя загадзя выслала стандартны зварот у МЗС з просьбай працягнуць акрэдытацыю свайму карэспандэнту.

Паво­дле паштовых штэмпеляў, ліст з Масквы быў адпраўлены 20 жніўня, але ў Мінск чамусьці прыйшоў толькі 11 верасня. З вымушаным спазненнем Яўген Агурцоў падаў у МЗС заяўку, якую разгледзелі толькі 2 лістапада.

3-га лістапада журналісту паведамілі, што акрэдытацыю яму не працягнулі на падставе пункта 10 ­«Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных СМІ» — за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці ад імя замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Прадстаўнік МЗС заявіў, што ў перыяд з моманту заканчэння акрэдытацыі Я. Агурцова да разгляду заяўкі на сайце радыёстанцыі з’яўляліся яго матэрыялы. ­«У Яўгена Агурцова была акрэдытацыя. Ён не звярнуўся своечасова па яе падаўжэнне, і каля 2-х месяцаў працаваў нелегальна, без акрэдытацыі», — заявіў Інтэрфаксу 8 лістапада прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

­Сам жа журналіст сцв­ярджае, што ён у гэты перыяд даваў каментары выключна як «пісьменнік-публіцыст», прыватная асоба, і на сайце радыёстанцыі яго прэзентавалі менавіта так.

Кіраўніцтва радыёстанцыі збіраецца паўторна звярнуцца ў МЗС з просьбай аб акрэдытацыі. Паводле юрыстаў БАЖ, шанцы абскардзіць дзеянні МЗС праз суд — мінімальныя, бо суды як правіла не прымаюць такіх спраў да разгляду.

«Я лічу, што гэта своеасаблівае „папярэджанне“ Расіі з боку беларускага кіраўніцтва. І яно будзе караць тых, хто яму чымсьці не дагадзіў, — кажа Я. Агурцоў. — Адным журналістам расійскіх СМІ не працягваюць акрэдытацыі, а іншых, лаяльных, сотнямі запрашаюць ва ўзорна-паказальныя прэс-туры па Беларусі…»

Дарэчы, найбліжэйшымі днямі стане вядома, ці працягнуць у Беларусі акрэдытацыю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» — 11 лістапада сканчаецца тэрмін дазволу на адкрыццё яго карпункту ў Беларусі, выдадзенага роўна год таму.

Нагадаем, што журналісты шэрагу замежных электронных СМІ, што вяшчаюць на Беларусь, на працягу апошніх гадоў традыцыйна сутыкаюцца з праблемамі ў акрэдытацыі. Як правіла, у МЗС спасылаюцца на тое, што гэтыя журналісты пэўны час працавалі ў Беларусі без акрэдытацыі, чым парушылі вызначаны парадак і «не заслужылі» права быць акрэдытаванымі.

У прыватнасці, без акрэдытацыі працуюць тут журналісты «Радыё Рацыя»  і тэлеканала «Белсат», які пачынаючы з канца 2008 года спрабуе зарэгістравацца ў Беларусі як прадстаўніцтва Польскага тэлебачання (TVP).

З моманту ўступлення ў сілу новага закона «Аб СМІ» (8 лютага 2009 года) органамі пракуратуры і КДБ журналістам было вынесена каля двух дзесяткаў вусных і пісьмовых папярэджанняў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ.

Між тым, напрыклад, прадстаўніцтва тэлеканалу НТВ ў Беларусі, па якім паказвалі скандальны фільм «Хросны бацька», без праблем працягвае працаваць, — запэўніў прэс-службу БАЖ 5 лістапада прадзюсар прадстаўніцтва Павел Антонаў. Больш за тое — сёлета беларускае МЗС акрэдытавала тут карэспандэнта Георгія Грывеннага, і цяпер у прадстаўніцтве афіцыйна працуе 5 чалавек.

Евгений Огурцов: Промолчи – попадешь в первачи!­

Працягваецца цкаванне неакрэдытаваных журналістаў (КОПІЯ АРТЫКУЛА)

Чарговае папярэджанне за супрацоўніцтва з «Белсатам» (КОПІЯ ДАКУМЕНТА)

Псыхіятрычны шпіталь, «Белсат» і пракуратура

Гомельскага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру

Пасля сілавога затрымання журналіст ледзьве ходзіць (АБНОЎЛЕНА)

У Гомелі аштрафаваныя журналісты

Хто забараняе прымаць дабрачынную дапамогу ад журналістаў?

Яшчэ адно папярэджаньне за «Белсат»

Тамару Шчапёткіну папярэдзілі за «незаконную журналісцкую дзейнасць»

­6 месяцаў з новым законам «Аб СМІ»: лепш, чым магло быць, але горш, чым мусіць (АБНОЎЛЕНА)

­МЗС адмовіла ў акрэдытацыі гродзенскаму карэспандэнту Радыё «Рацыя» Віктару Парфёненку

Журналісту «Рацыі» адмовілі ў акрэдытацыі (абноўлена)

«Рэпарцёры» заклапочаныя адмовамі ў акрэдытацыі замежным СМІ ў Беларусі

Журналістам «Радыё Рацыя» не даюць акрэдытацыі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international