viasna on patreon

Гродна: Назіральнікаў не дапусцілі да праверкі сапраўднасці подпісаў

2010 2010-11-07T22:08:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Гродзенскія назіральнікі, зарэгістраваныя ў тэрытарыяльных камісіях, атрымліваюць адпіскі на свае скаргі з Гродзенскай абласной камісіі і ЦВК. Скаргі былі звязаны з тым, што ім не дазваляюць прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці здадзеных у камісіі подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты. Віктару Сазонаву, Раману Юргелю, Уладзіміру Хільмановічу, Святлане Рудкоўскай з Гродна, Віктару Дзесяціку са Свіслачы прыйшлі адказы, у якіх вышэйстаячыя камісіі спасылаюцца на частку 4 артыкулу 13 Выбарчага кодэксу і сцвярджаюць, што прысутнасць назіральнікаў пры праверцы сапраўднасці подпісаў не прадугледжана.

“Хачу сказаць, што аніводнага з назіральнікаў па Гродзеншчыне – Віктара Дзесяціка па Свіслацкім раёне, Валерыя Петрыкевіча па Дзятлаўскім, Лявона Карповіча па Ваўкавыскім, Уладзіміра Хільмановіча па Гродзенскім, Івана Курчэўскага па Бераставіцкім, Івана Шэгу па Слонімскім, Рамана Юргеля, Віктара Сазонава, Святлану Рудкоўскую – па Кастрычніцкім і Ленінскім раёне г. Гродна не дапусцілі да праверкі сапраўднасці і падліку подпісаў. Гэта яскрава сведчыць пра тое, што празрыстасці выбарчага працэсу няма,” – каментуе сітуацыю Віктар Сазонаў.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства