viasna on patreon

Бярозаўскі раён: Партыйцаў не ўключылі – дэфіцыт стварылі

2010 2010-11-07T21:19:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

У Бярозаўскім раёне ў склад 40 % участковых выбарчых камісій (20 з 50) уключана меней за 1/3 прадстаўнікоў партый і грамадскіх арганізацый. Разам з тым, у дзве з гэтых камісій (участкі № 14 і 17) не былі ўключаны прадстаўнікі Партыі БНФ.

Аднак, па словах юрыста райвыканкама Яўгена Кашталяна,  гэта не з’яляецца парушэннем выбарчага заканадаўства, паколькі ў артыкуле 34 сказана, што “органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш 1/3 яе складу фармуюць з прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў”. Слова “як правіла”, па меркаванні юрыста, гаворыць пра неабавязковасць выканання гэтай нормы пры фармаванні камісі. 

Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій у Бярозаўскім раёне адбылося наступным чынам: з 491 сябра камісіі 239 былі вылучаны шляхам падачы заявы ад грамадзянаў, 93 — а д працоўных калектываў,  159 — ад грамадзкіх арганізацый і палітычных партый (5 —  ад партыі БНФ, 47 — ад БРСМ, 27 — ад “Белай Русі”, 16 — ад “Беларускага саюза жанчын”,  10 — ад “Беларускага саюза афіцэраў”,  55 – ад прафсаюзных арганізацый,  2 — ад “Чырвонага Крыжа”, 1 — ад арганізацыі  ветэранаў вайны ў Афганістане.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства