Жлобін: абскарджваецца неўключэнне ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-11-05T16:42:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zlobin-farm-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 скаргаў аб неўключэнні ва ўчастковыя выбарчыя камісіі пададзены ў суд Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць). З 21 прадстаўніка, якія былі вылучаны незалежна ад улады, мясцовы райвыканкам уключыў у камісіі толькі чатырох. Судовыя паседжанні адбудуцца ў панядзелак, 7 лістапада.

На паседжанні Жлобінскага райвыканкама (на здымку) ва ўчастковыя камісіі ў Жлобіне ўключаны два прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Антаніна Мірашнічэнка на Маладзёжным ўчастку № 7, цэнтр якога знаходзіцца ў інтэрнаце адкрытага акцыянернага таварыства “БЕЛФА” (мікрараён 3, дом 2), і Вадзім Бажкоў на Транспартым участку № 27 (цэнтр – у дзіцячай школе мастацтваў, што ў мікрараёне 16, дом 7).

Партыю “Справядлівы свет” у камісіях прадстаўляюць Міхаіл Назарчык на Чкалаўскім участку № 18 (цэнтр размяшчаецца ў сярэдняй школе № 7 па вуліцы Мазырскай, 2) і Іван Марозаў на Школьным участку № 21 (цэнтр – адкрытае акцыянернае таварыства “АФПК Жлобінскі мясакамбінат”, мікрараён 2, дом 16).

У Жлобінскім раёне 69 выбарчых участкаў. 8 прадстаўнікам “Справядлівага свету”, 2 прадстаўнікам Аб’яднанай грамадзянскай партыі і 7-мі беспартыйным актывістам райвыканкам адмовіў ва ўключэнні ў камісіі. Скаргі ў суд падалі абедзьве партыйныя арганізацыі. Акрамя таго, чацвёра прадстаўнікоў “Справядлівага свету”, якія ў дапаўненне да партыйных пратаколаў вылучаліся шляхам збору подпісаў, накіравалі асабістыя скаргі. Гэта – Пётр Аўсяннікаў, Яўген Басарэўскі, Валерый Рыбчанка і Анатоль Сцепаненка. Судовыя паседжанні запланаваны на 15 гадзін і 16 гадзін 30 хвілін 7 лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international