У Горадні ў аддзяленьні міліцыі па справе графіці даваў тлумачэньні Андрэй Пачобут.

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 сакавіка ў Горадні ў 15.30 закончыўся допыт у якасьці сьведкі галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski ў эміграцыі” Андрэя Пачобута.
У аддзяленьні міліцыі “Дзевятоўка” яму паведамілі, што нібыта 15-16 лютага ў цэнтры Горадні зьявіліся надпісы на сьценах дамоў “Лукашенко — это бедность”, “Лукашенко, — уйди!” и “Лука — уйди!”
Спадару Пачобуту хацелі ўручыць позву таксама назаўтра, але ён сказаў, што будзе заняты. Тады яму сказалі, што даставяць у пастарунак прымусам.
Пачобут адзначае, што бачыў у пастарунку прадстаўнікоў мясцовага штабу Аляксандра Мілінкевіча, толькі ў адным з кабінэтаў дапытвалі адначасова трох чалавек, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international