Партыі БХД чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі

2010 2010-10-26T19:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі чарговы раз адмовіла актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў рэгістрацыі палітычнай партыі.

Сярод прычын адмовы дзяржаўнае ведамства прыводзіць недакладнасці ў пададзеных дакументах, а таксама вынікі тэлефоннага апытання заснавальнікаў супрацоўнікамі міністэрства, падчас якога, як адзначаецца ў паведамленні Мінюста, шэраг заснавальнікаў адмовіліся ад свайго удзелу ў БХД.

Сустаршыня аргкамітэта партыі Павал Севярынец называе чарговую, ужо трэцюю, адмову ў рэгістрацыі палітычна матываванай і заяўляе пра ціск на заснавальнікаў структуры:

На сайце Міністэрства юстыцыі пазначана, што мы атрымалі адмову ў рэгістрацыі. Як і два папярэднія разы, Мінюст з дапамогай КДБ і мясцовых адміністрацый палохае людзей, пагражае ім стратай працы ці вучобы, калі яны не выйдуць з ліку заснавальнікаў БХД, і на падставе гэтага грунтуецца адмова ў рэгістрацыі партыі. Гэта беззаконне ў чысцейшым выглядзе. Будуць за яго несці адказнасць усе тыя, хто рабіў гэтыя акцыі запалохвання. У самы бліжэйшы час мы падрыхтуем зварот у Генеральную пракуратуру з гэтай нагоды для таго, каб зафіксаваць злачынства.

Паводле Паўла Севярынца, апроч усяго, адмовай ў рэгістрацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Міністэрства юстыцыі парушыла і закон Рэспублікі Беларусь аб звароце грамадзянаў, бо дакументы на рэгістрацыю былі перададзеныя чыноўнікам 19 верасня, а рашэнне аб адмове прынятае толькі ўчора, што выходзіць за межы месячнага тэрміну, адведзенага на праверку.

Нягледзячы на адмову ў рэгістрацыі, актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ўсё адно маюць намер працягваць сваю дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international