Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

2010 2010-11-02T16:55:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу пяцёх удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў 2009 годзе перад будынкам гомельскага УУС з нагоды 10-ай гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі. Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які рыхтаваў скаргу, пра гэта іх праінфармаваў камітэт.

Нагадаем, 7 траўня мінулага году насупраць будынка абласнога УУС гомельскія актывісты правялі акцыю "ланцуг неабыякавых людзей". Суд Цэнтральнага раёна Гомеля наклаў пасьля на Анатоля Паплаўнага, Васіля Палякова, Пятра Кузняцова і Юрыя Захаранку буйныя адміністрацыйныя штрафы, а пятага ўдзельніка акцыі, Уладзіміра Кацору, пакараў трыма суткамі арышту.

"Зараз ўраду Беларусі прыйдзецца растлумачыць, за што былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ўдзельнікі пікету, а таксама наколькі адміністрацыйны перасьлед актывістаў адпавядае міжнародным абавязальніцтвам краіны па выкананьні права кожнага на свабоду правядзеньня мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня", - кажа праваабаронца.

Таксама Судаленка дадаў, што адначасова стала вядома аб рэгістрацыі ў Камітэце ААН па правах чалавека індывідуальнага паведамленьня актывісткі са Сьветлагорску Сьвятланы Міхальчанка. Яна зьвярнулася ў міжнародныя інстанцыі пасьля таго, як Сьветлагорскі раённы суд у 2009 годзе наклаў на яе буйны штраф за распаўсюд у райцэнтры газеты "Левы марш".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international