Чые памылкі?

2010 2010-11-02T14:13:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pytanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькіх сябраў ініцыятыўных групаў незалежных кандыдатаў  выклікалі ў Наваполацкую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо пасля завяршэння збору подпісаў.

Зборшчыкі павінны былі адказваць на пытанні з нагоды таго, што на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама іх дадзеныя былі пададзены неадпаведна пашпартным. З памылкамі былі выпісаныя і некаторыя пасведчанні.  Адны зборшчыкі проста не звярнулі на гэта ўвагі, іншыя не палічылі важным. Запаўнялі яны падпісныя лісты згодна са сваімі пашпартнымі дадзенымі.

У камісіі Наваполацка заявілі, што калі дадзеныя зборшчыкаў былі пададзены няправільна самімі кандыдатамі, то сабраныя імі подпісы не будуць залічаныя. Калі ж у памылках вінен Цэнтрвыбаркам, то подпісы будуць правярацца і залічвацца звычайным чынам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international