Пінск: Тыдзень пасля трагедыі

2010 2010-11-01T19:18:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адлічаны першы тыдзень пасля выбуху на фанернай фабрыцы закрытага акцыянернага таварыства "Пінскдрэў". На сённяшні дзень колькасць загінуўшых узрасла да 14 асобаў, у шпіталях Брэста і Мінска застаецца ў агульнай колькасць 6 ахвяраў аварыі.

Гарадскія ўлады, сумесна з дырэкцыяй "Пінскдрэва" робяць неабходныя захады, каб не дазволіць розным чуткам і плёткам абураць ці выклікаць непаразуменні ў жыхароў. Рэдакцыя "Веснік "Пінскдрэва" паведамляе аб тым, што адсочваць апошнія падзеі неабходна толькі на іх сайце ці сачыць за дзяржаўнымі сродкамі інфармацыі.

Наш карэспандэнт сённяшні дзень правёў на вуліцах горада і сустрэўся з людзьмі, якія маюць што сказаць:

Яўген Шатохін, дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў (1990-1999):

- Першае, што павінен сказаць, што з гэтай праблемай выбухаў на фабрыцы, я ўпершыню шмат гадоў таму сутыкнуўся, можа і з 10 гадоў таму, можа і 5 гадоў таму чуў выбухі. Мяне ўзяла цікавасць і я пайшоў да мясцовых жыхароў, спытаў, што гэта такое, а яны адказалі, што гэта рэгулярна. Акрамя гэтага дадалі, што ляціць нейкі пыл, смецце, бруд. Жыхароў мясцовых гэта не здзіўляла, але я чуў ад іх, як яны казалі, што гэта да свайго часу. Для мяне, тое што здарылася, канечне, вельмі і вельмі балюча, але ж я чуў ад людзей, што гэта як вынік ад усяго папярэдняга. Тое, як гэта ў СМІ падаецца дзяржаўных, можа гэта бяздарнасць журналістаў ці гэта загад такі, каб менш казалі аб гэтым. Сэрца крывёю абліваецца, такія ахвяры і тое, што няма ў горадзе жалобы, няма нейкага распарадчыка, які б заняўся арганізацыяй адпаведных мерапрыемстваў. Смешныя лічбы матэрыяльнай дапамогі.    

Аляксандр Рамановіч, старшыня Партыі Беларускі Народны Фронт у Пінску:

- Апошнім часам пасля выбуху, вельмі шмат ходзіць чутак і называюцца розныя лічбы загінуўшых. Спачатку, у першыя хвіліны казалі аб адной колькасці загінуўшых, пасля аб іншай і зараз у розных крыніцах можна знайсці розную інфармацыю. Але гэтыя чуткі ствараюцца з-за недахопу дакладнай і незалежнай інфармацыі. Людзі гэтую тэму абмяркоўваюць і трагедыя ўсё абрастае новымі чуткамі па колькасці загінуўшых. Вельмі шмат пытанняў таму, што не дапускаюць людзей не да прахадной, не нават у інтэрнат, каб паразмаўляць з людзьмі. З людзей узялі распіску, аб неразгалошванні. Шмат хто баіцца каментаваць, каб не згубіць працоўнае месца.

Канстанцін Чувак, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Пінска:

- Гэта вынік таго, што за шаснаццаць год мы дажыліся з нашым кіраўніцтвам, нідзе няма свабоднай прэсы, акрамя таго, што дазволілі пару газетаў. Дух НКУС 30-х гадоў у нас жыве, ў структурах і сярод жыхароў нашай рэспублікі. Канечне, зараз не так знішчаюць, не так прыбіраюць "ворагаў народа", але глеба ўся тых часоў. Людзі хвалююцца і выказваюць сваю салідарнасць, спачуванне, але нейкім далёкім пачуццём, у генах гэта засталося, а так з большага кожным сам па сабе і хоча выжыць. Пачуццё страху выпрацавана за гэты час праўлення сістэмы нашай. Размовы ёсць, дапытваюцца, але ў асноўным не вераць сродкам масавай інфармацыі.

Эдвард Злобін, краязнаўца, аўтар шэрагу артыкулаў аб жыцці палякаў і габрэяў:

- Для Пінска гэта трагедыя, нічога не магу добрага сказаць аб тым, што здарылася не толькі ў мяне, а ў вельмі шмат людзей. Зараз мы знаходзімся на гэтых могілках і нічога добрага. Вы мне толькі адкажыце, за што гэтае багацейшае прадпрыемства, якое мае багата крамаў па ўсёй краіне, яно робіць за забойства дзесяць мільёнаў. Што такое дзесяць мільёнаў?

Трагедыя "Пінскдрэва" працягвае забіраць жыццё людзей. Сярэдні ўзрост загінуўшых неперавышае 35 гадоў, пры чым самымі маладымі ахвярамі сталі 23 гадовыя хлопцы.  Выбух у цэху фанернай фабрыкі адбыўся 25 кастрычніка бягучага году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international