Гомель: Абласная арганізацыя АГП вылучае ва ўчастковыя камісіі 122 чалавекі

2010 2010-11-01T14:30:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Палякоў.

Васіль Палякоў.

Гомельская абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі вырашыла вылучыць у склад участковых камісій па выбарах прэзідэнта 122 сваіх сябра. У тым ліку ва ўчастковыя камісіі Гомеля будуць прапаноўвацца кандыдатуры 71 партыйца. 

“Мяркую, што хутчэй за ўсё, з прапанаваных 122 чалавек у камісіі ўключаць аднаго-двух сябраў партыі, і тое дзе-небудзь на перыферыі”, – пракаментаваў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.

Падчас выбараў у мясцовыя Саветы, што адбыліся вясной 2010 года, гомельская абласная арганізацыя АГП вылучала ва ўчастковыя камісіі больш за 100 прэтэндэнтаў. Але ў склад камісій было ўключана толькі восем чалавек, і з іх ніводны ў Гомелі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international