Баранавічы: Каардынатару ініцыятыўных груп Статкевіча і Уса пагражалі невядомыя па тэлефоне.

2010 2010-10-29T14:54:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gryschenia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатару ініцыятыўных груп Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў Баранавічах Яраславу Грышчэню пагражалі невядомыя па тэлефоне. Актывісту, які мусіць аднесці ў гарадскую выбарчую камісію 29 кастрычніка больш за 6 тысяч подпісаў, сабраных за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, прыгразілі, што ён павінен не аддаваць сабраныя подпісы, калі хоча спакойна жыць у краіне. Раней падобных з’яваў у грамадска-палітычным жыцці горада Баранавічы падчас выбараў не было.

Яраслаў Грышчэня паведаміў, што цяпер вельмі заняты праверкай і афармленнем падпісных лістоў. Як толькі вызваліцца ад гэтай бюракратычнай працы, то пойдзе ў міліцыю, каб напісаць адпаведную заяву.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international