Салігорск: Міліцыя затрымала зборшчыка подпісаў

2010 2010-10-29T14:37:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cупрацоўнікі патрульна-паставой службы затрымалі і даставілі ў мяцовы РАУС зборшчыка подпісаў, які ладзіў пікет каля ўнівермагу "Салігорск". У пастарунку перад маладым чалавека выбачыліся і адвезлі назад на месца пікетавання.

28 кастрычніка Андрэй Тычына, сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, праводзіў пікет па зборы подпісаў у цэнтры горада. Пікетам зацікавіліся супрацоўнікі міліцыі з паставой службы, якія патрулявалі гэтую тэрыторыю. Незадаволенасць міліцыянтаў выклікалі сцяг і стэнд з эмблемамі кампаніі Уладзіміра Някляева.

- Мне заявілі, што іх выкарыстоўваць нельга і запатрабавалі праехаць у пастарунак для высвятлення асобы. Я прапанаваў свой пашпарт і пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы, але ж мяне ўсё адно даставілі ў аддзяленне, - распавёў затрыманы актывіст. - Там са мною сутрэўся супрацоўнік Жылінскі, праверыў дакументы і нават выбачыўся за інцыдэнт. Папрасілі нічога кепскага не пісаць у Інтэрнэце, а потым адвезлі назад да месца пікетавання.

Па меркаванні мясцовых праваабаронцаў, гэты выпадак з'яўляецца досыць паказальным. Ён адлюстроўвае павярхоўнасць тых захадаў, якія робяцца ўладамі для надання выбарам дэмакратычнага адцення. Сябра БХК з Салігорску Аляксей Валабуеў называе гэткія паводзіны кан'юктурнымі:

- Пры знешне даволі ліберальным клімаце на гэтых выбарах сутнасна мала што змяняецца. Паводзіны чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структураў рэгулююцца не заканадаўствам, а загадамі зверху. Гэтыя "пэпээснікі" здейснілі незаконнае затрыманне зборшчыка подпісаў. Так, як яны звыкліся гэта рабіць заўсёды. У пастарунку ў яго папрасілі прабачэння, але ж няма аніякіх рэальных гарантый, што пры змене палытычных раскладаў або пад час іншай палітычнай кампаніі гэтага актывіста за такі самы пікет не адправяць "на суткі".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international