Правапарушэньня ў дзеяньнях не знаходзяць, але агітаваць забараняюць

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лютага раніцай кіраўнік Магілёўскага абласнога штабу кандыдата ў прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі Ўладзімер Шанцаў распаўсюджваў улёткі ля ўваходу ў магілёўскі завод “Электрарухавік”. Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства забаранілі яму гэта рабіць, спаслаўшыся на тое, што ён нібыта перашкаджае рабочым працаваць. Уладзімер Шанцаў распаўсюджваў улёткі, якія былі надрукаваны ў законным парадку, на сродкі Цэнтравыбаркаму. Аднак гэта выклікала адмоўную рэакцыю спадара Саладкова, намесьніка дырэктара заводу “Электрарухавік” па кадрах і інфармацыі.
Спадар Саладкоў заявіў, што распаўсюд улётак перашкаджае працы прадпрыемства, запатрабаваў спыніць агітацыю і прайсьці да яго ў кабінэт. Кіраўніка абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча трымалі ў кабінэце амаль гадзіну.

Як паведамляла Радыё Свабода, на мінулым тыдні міліцыянты спынілі машыну, якая перавозіла ўлёткі Аляксандра Мілінкевіча. Міліцыянты нібыта шукалі нелегальны сьпірт, але зацікавіліся друкаванай прадукцыяй, затрымалі Шанцава і завезьлі яго ў аддзяленьне.

Пры канцы мінулага тыдня ў Бабруйску затрымалі маладафронтаўца Дзяніса Шэйка і праваабаронца Алеся Чыгіра, калі яны распаўсюджвалі ўлёткі Аляксандра Мілінкевіча і газэту “Народная Воля”. Іх завезьлі ў міліцэйскі ўчастак, але хутка вызвалілі, калі пераканаліся, што ўлёткі адпавядаюць заканадаўству, а газэта “Народная Воля” — зарэгістраванае выданьне.

Правапарушэньня ў іхных дзеяньнях, як і ў дзеяньнях Ўладзімера Шанцава, не знайшлі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international