Пракуратуру просяць разабрацца, хто дзейнічае ад імя неіснуючых камісій

2010 2010-10-29T11:24:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-mihalchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява аб неправамерных дзеяннях ад імя ўчастковых выбарчых камісій накіравана ў пракуратуру Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць).

– У заяве я прашу пракурора праверыць, ці ўтвараліся ў Светлагорскім раёне ўчастковыя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь раней за тэрмін, які вызначаны законам, – паведаміла кіраўнік Светлагорскай арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Святлана Міхальчанка (на здымку). – Калі камісіі не ўтвараліся, то прашу вызначыць, хто адказны за дзеянні ад імя неіснуючых яшчэ камісій.

Як паведамлялася, 25 кастрычніка пры зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты С. Міхальчанка выявіла, што па дамах у Светлагорску ходзяць асобы, якія называюць сябе прадстаўнікамі ўчастковых выбарчых камісій. Яны правяраюць спісы выбаршчыкаў. Насамрэч, згодна Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь, гэтыя камісіі будуць утвораны пасля 31 кастрычніка.

– Паводле Выбарчага кодэксу, райвыканкам можа перадаваць спісы жыхароў па выбарчых участках толькі ўчастковым камісіям. Таму я таксама прашу пракурора праверыць, ці перадаваліся гэтыя спісы каму-небудзь да таго, як камісіі будуць утвораны. А таксама прыняць меры, каб прадухіліць дзеянні ад імя ўчастковых камісій асобамі, якія не маюць на гэта законных паўнамоцтваў, – патлумачыла С. Міхальчанка.

Прадстаўнікі светлагорскай апазіцыі лічаць, што ўлада ўжо падабрала людзей ва ўчастковыя камісіі, таму і былі выяўлены такія факты. Вылучэнне кандыдатур у склад камісій вядзецца да 31 кастрычніка. Аднак у Светлагорску сумняваюцца, што райвыканкам уключыць у камісіі незалежных прадстаўнікоў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international