Брэст: Зборшчыца подпісаў накіравала скаргу на нядопуск яе ў інтэрнат

2010 2010-10-28T01:12:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таццяна Тхарова, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Віталя Рымашэўскага, звярнулася з заявай у тэрытарыяльную камісію па выбарах прэзідэнта РБ Ленінскага раёна г.Брэста. У заяве ўказваецца, што 23 кастрычніка вахцёр інтэрната, які размешчаны па вуліцы Дуброўскай, 17/1 і належыць ААТ "Брэсцкі завод бытавой хіміі", не пусціў яе ў будынак для збору подпісаў. Пры гэтым вахцёр растлумачыў, што яму дадзена ўказанне: дазволіць сябрам ініцыятыўных груп наведваць інтэрнат з мэтай збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў толькі ў будныя дні з 8.00 да 17.00 (г.з. у працоўны час). Па вечарах і ў выходныя дні гэта рабіць забаронена.

Аўтар заявы лічыць, што сваімі дзеяннямі кіраўніцтва ААТ "Брэсцкі завод бытавой хіміі" пазбавіла выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнаце, магчымасці падпісацца за прэтэндэнтаў, а таксама парушыла некалькі артыкулаў Выбарчага кодэкса. Таццяна Тхарова просіць раённую выбарчую камісію правесці праверку па дадзеным факце і забяспечыць выкананне выбарчага заканадаўства кіраўніцтвам як названага прадпрыемства, так і іншых арганізацый і ўстаноў Ленінскага раёна г.Брэста.  

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international