Бялынічы: Ініцыятыўныя групы Кастусёва, Рымашэўскага і Саннікава пачалі здаваць падпісныя лісты

2010 2010-10-28T00:12:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 кастрычніка у Бялыніцкую раённую камісію пачалі паступаць падпісныя лісты з подпісамі выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты альтэрнатыўных прэтэндэнтаў. Пра гэта паведаміла старшыня Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава.

Да 27 кастрычніка ў раённай камісіі былі зарэгістраваны толькі падпісныя лісты ў падтрымку дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Зараз жа прадстаўлены падпісныя лісты ад сяброў ініцыятыўных груп Рыгора Кастусёва, Віталія Рымашэўскага і Андрэя Саннікава.

Па словах Ігара Каваленкі, каардынатара па Магілёўскай вобласці ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты дырэктара ўстановы “Рух наперад” Уладзіміра Някляева, падпісныя лісты з подпісамі выбаршчыкаў у падтрымку гэтага прэтэндэнта будуць прадастаўлены ў Бялыніцкую раённую камісію 28 кастрычніка.

Пакуль дакладна невядома, ці падтрымлівалі жыхары Бялыніцкага раёна вылучэнне іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты. Ва ўсялякім выпадку, актыўнага збору подпіса у іх падтрымку на тэрыторыі Бялыніцкага не заўважана.

Пасля здачы подпісных лістоў раённая камісія ў дзесяцідзённы тэрмін будзе ажыццяўляць праверку дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international