Лельчыцкае “Светлае жыццё”, а хто ж сыйшоў першым?

2010 2010-10-27T13:54:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лельчыцкая дзяржаўная грамадска-палітычная газета “Светлае жыццё” на сваім сайце ў рубрыцы пад кароткай назвай “Выбары” змясціла маленькую інфармацыю пад назвай “Минус еще один”, датаваную 26 кастрычніка.

У паведамленні расказваецца, як яшчэ адзін прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі, начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ “Віцебскі плодагародніны камбінат” Сяргей Рыжоў заявіў аб спыненні збору подпісаў і сыходзе з выбарчай кампаніі. Аб гэтым гаворыцца ў яго заяве, сцвярджае выданне.

 «Мая ініцыятаўная група, сябрам якой з’яўляюся і я, спыняе збор подпісаў, не набраўшы неабходнай колькасці для рэгістрацыі мяне ў якасці кандыдата на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — цытуе словы Рыжова газета “Светлае жыццё”, спасылаючыся на неназваныя інтэрнэт-крыніцы. Хто сышоў першым з дыстанцыі - для чытачоў застаецца загадкай.

Усяго ў рубрыцы “Выбары” змешчана чатыры інфармацыі. Вельмі сціпла. Толькі адна прысвечана выбарам у Лельчыцкім раёне (аб утварэнні раённай выбарчай камісіі), астатнія – рэспубліканскія навіны з красамоўнымі назвамі: “Собирая подписи, агитировать нельзя”, “Наблюдать будем объективно”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Спасылка на старонку:

http://www.sj-smi.gomel-region.by/ru/numbers?rart_ID=95

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international