У Магілёў Някляеў прыехаў з празрыстай скрыняй

2010 2010-10-27T13:28:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magiley-niakl-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 кастрычніка Магілёў наведаў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў. На працягу больш чым гадзіны ён размаўляў з магілёўцамі і адказваў на іх пытанні. У гэты ж час магілёўцы актыўна ставілі свае подпісы ў яго падтрымку.

Трэба адзначыць, што з гэтай нагоды ў цэнтры Магілёве членамі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева быў выстаўлены велізарны намёт, які не толькі ратаваў ад дажджу, але і прыцягваў увагу мінакоў. Акрамя гэтага прэтэндэнт у кандыдаты прывёз з сабой празрыстую скрыню для галасавання, у якую магілёўцы ўкідвалі імправізаваныя бюлетэні.

Трэба адзначыць, што ў гэты ж самы дзень у Магілёве ў раённыя выбарчыя камісіі было здадзена 18 180 подпісаў, якія былі сабраны ў падтрымку У. Някляева сябрамі ягонай ініцыятыўнай групы.

Нагадаем, што дагэтуль Магілёў наведвалі патэнцыйныя кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў і Аляксей Міхалевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international