У Гомелі працягваюцца затрыманьні распаўсюднікаў афіцыйных буклетаў Аляксандра Мілінкевіча

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лютага ў Гомелі а палове 16-й гадзіны начальнік штабу Чыгуначнага райаддзелу міліцыі маёр Ермакоў разам з участковымі затрымаў каля вакзалу Андрэя Аксёнава, распаўсюдніка буклетаў Аляксандра Мілінкевіча.
У пастарунку ў спадара Аксёнава сканфіскавалі складны столік, на які агітатар выкладаў буклеты апазыцыйнага кандыдата на прэзыдэнты. Міліцыянты патлумачылі, што столік канфіскуецца на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі №31, пункту 1.4, паводле якога забараняецца загрувашчваць вуліцы ды іншыя месцы грамадзкага карыстаньня.

Тым часам ля ўнівэрмагу падобны складны столік ды два невялікія зборныя шчыткі з партрэтамі Мілінкевіча прыйшліся не да спадобы намесьніку начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Сяргею Яфіменку. Маёр Яфіменка затрымаў агітатара Андрэя Толчына і адвёз яго ў Цэнтральны пастарунак.

Між іншым, два дні таму той жа маёр Яфіменка загадаў сканфіскаваць у Андрэя Толчына ды Юрася Захаранкі каля паўтары тысячы буклетаў Аляксандра Мілінкевіча. Тады складны столік і зборныя шчыткі міліцыя вярнула.
Маёр Яфіменка адмовіўся камэнтаваць прычыны затрыманьня. Пракуратура, Цэнтральная і абласная выбарчыя камісіі, куды зьвярнуліся прадстаўнікі Мілінкевіча ў сувязі з канфіскацыяй агітацыйных матэрыялаў, на заявы не рэагуюць.

Відавочна, што зараз ад друкаванай прадукцыі, выдадзенай на сродкі Цэнтрвыбаркаму, гомельскія міліцыянты перакінуліся на складныя столікі ды зборныя шчыткі. Агітатараў дэмакратычнага кандыдата проста выціскаюць з людных месцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international