Бабруйск: Зборшчыкі подпісаў за Лукашэнку не спраўляюцца з планам

2010 2010-10-25T15:10:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babruisk3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калектыў бабруйскай школы №19 вельмі заклапочаны зададзеным ім планам па збору подпісаў за Лукашэнку. Бо як інакш патлумачыць тое, што распісацца за дзеючага прэзідэнта ў школу выклікаюць нават тых настаўнікаў, якія зараз знаходзяцца ў адпачынку.

Настаўніца, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і якую выклікалі ў школу з пашпартам, распавяла, што жаданне ці нежаданне падпісацца нават не абмяркоўвалася. У аддзеле кадраў былі падрыхтаваныя спісы з прозвішчамі і дадзенымі, а выкліканым заставалася толькі паставіць дату і подпіс.

Хутчэй за ўсё гэта можа быць звязана з тым, што бабруйскія настаўнікі, якім аддалі загад сабраць па 300 подпісаў, не паспяваюць выканаць план. Вось што распавёў бабруйскім праваабаронцам муж адной з бабруйскіх настаўніц, які прасіў не называць яго імя:

- Мая жонка сабрала недзе больш за сто подпісаў, для гэтага ёй давялося прайсціся па ўсіх знаёмых і сваяках. А далей працэс спыніўся, бо жадаючых падпісацца мала…

Падобная сітуацыя і на бабруйскіх прадпрыемствах, працоўныя каторых таксама атрымалі загад сабраць вызначаную колькасць подпісаў.

- Я працую на ААТ “Белшына”, -- распавядае малады бабруйчанін, - і мне далі загад сабраць каля трохсот подпісаў. Я ледзь-ледзь сабраў каля 70, і сказаў, што больш збіраць не буду. Спадзяюся, што з-за маёй адмовы ў мяне не будзе праблем на працы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international