Пікет за плошчу Незалежнасці

2010 2010-10-22T17:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 Моладзевай кааліцыяй "Новае Пакаленьне" пададзена у Мінгарвыканкам заяўка на пікет за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна".

Кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада на плошчы Незалежнасьці ў Менску пікет за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна" ў "Плошча Незалежнасьці".

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік Мінскай гарадзкой арганізацыі "Маладога Фронту" Эдуард Лобаў, заяўка пададзеная 21 кастрычніка.

"Нас не задавальняе той факт, што адна з цэнтральных станцый сталічнага мэтрапалітэну носіць імя заснавальніка "чырвонага тэрору". Толькі ў СССР ахвярамі камуністычнага рэжыму сталі каля 40 мільёнаў чалавек, а ва ўсім свеце — каля 120 мільёнаў", — заявіў Лобаў.

Ён нагадаў, што спробы перайменаваць станцыю ўжо рабіліся на ўзроўні гарадзкіх уладаў, але "пад узьдзеяньнем камуністычнага лобіяваньня" станцыя мэтро ізноў стала насіць імя Леніна.

Нагадаем, неўзабаве пасьля абвяшчэньня дзяржаўнага сувэрэніэту Беларусі, сталічная плошча Леніна была перайменаваная ў плошчу Незалежнасьці. Гэтак жа сама сталі аб'яўляць станцыю мэтро, разьмешчаную на плошчы. Аднак у 2003 годзе станцыі вярнулі першапачатковую назву — "Плошча Леніна". У адміністрацыі мэтрапалітэна тады заяўлялі, што афіцыйнага рашэньня аб перайменаваньні станцыі "Плошча Леніна" ў "Плошчу Незалежнасьці" і, адпаведна, наадварот, ніколі не прымалася. Наконт гэтага былі толькі вусныя распараджэньні кіраўніцтва Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international