Euobserver: Еўракамісія распрацавала план паляпшэння адносінаў з Беларуссю

2010 2010-10-22T17:37:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Ён можа быць рэалізаваны ў выпадку, калі на выбарах не будзе грубых парушэнняў.

Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка і 35 яго цяперашніх і былых падначаленых па-ранейшаму змогуць падарожнічаць па ЕС, паводле новых санкцый. Але пяць вядомых наменклатуршчыкаў застаюцца персонамі нон-грата.

Дыпламаты ЕС дамовіліся наконт мераў і суправаджальнага камюніке ў Брусэлі ў чацвер (21 кастрычніка) з міністрамі замежных справаў, якія ўхваляць пастанову ў сталіцы ЕС у панядзелак.

У камюніке паведамляецца: «Рада пацвярджае важнасць крытычнага ўзаемадзеяння ЕС з Беларуссю і неабходнасць працягу на высокім узроўні палітычнага дыялогу паміж ЕС і Беларуссю як спосабу ўмацавання ўзаемапаразумення і стварэння магчымасці для вырашэння пытанняў, якія выклікаюць заклапочанасць».

У дакуменце выказваецца «глыбокае шкадаванне» пра «адсутнасць прагрэсу» ў Беларусі ў такіх пытаннях, як верхавенства закона, правы чалавека, свабода слова, свабода аб’яднанняў і свабода сходаў.

На блізкіх прэзідэнцкіх выбарах у снежні дакумент «заклікае беларускія ўлады правесці выбары [у адпаведнасці] з міжнароднымі нормамі і стандартамі» і «вітае» запрашэнне ў Мінск заходніх назіральнікаў.

Чытаць далей

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international