Раёнкі Гомельскай вобласці нагадваюць людзям пра цяжкія 90-ыя

2010 2010-10-22T16:33:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/savok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раёнкі Гомельскай вобласці, у прыватнасці, рэчыцкая газета “Дняпровец” і “Лоеўскі край” вырашылі з мэтай “крыпта-рэкламы” дзеючай улады зрабіць на сваіх старонках экскурс у гісторыю і змясцілі падборкі “Ад выбараў да выбараў”, “З мінулага тысячагоддзя ў дзень сённяшні”.

Так, “Лоеўскі край” пад падзагалоўкам “Твой выбар” падае навіны з 90-ых.  

З 1995 года раённай газеце запомнілася інтэрв’ю, у якім старшыня раённага Савета дэпутатаў казала, што “зарплату нерэгулярна выплочваюць, і сумы часам смешныя, на якія не пражывеш ніяк. У сельскай гаспадарцы патрэбна павялічваць натураплату”. Карэспандэнты раёнкі параўналі тыя словы з “днём сённяшнім”, годам 2010-ым, і дадалі: “Магчыма, тады гэта было адзінае выйсце. А сёння? Вы згадзіліся б атрымліваць замест зарплаты натураплату? А мізэрныя рэшткі грошай не двойчы ў месяц, прычым дзень у дзень, а праз 3-5 месяцаў?”

Кажучы пра 1996 год, раёнка ўзгадвае, што не было грошай на капітальныя рамонты будынкаў школаў, і зазначае, што зараз касметычныя рамонты сталі “абавязковым атрыбутам падрыхтоўкі школ да кожнага навучальнага года”. Сапраўды - у гомельскіх школах, прынамсі, з праблемай недахопу сродкаў на рамонт так-сяк спраўляюцца - абкладаючы бацькоў кожную чвэрць паборамі “на патрэбы школы”.  

“Дняпровец” у рубрыцы “Ад выбараў да выбараў” нагадвае жыхарам пра розныя эканамічныя складанасці ў 1995 годзе, у прыватнасці, пра існаванне талонаў на масла.

Пра тое, як жыў раён “ад выбараў да выбараў”, можна пачытаць у раздзеле “Выбары” на сайце Жлобінскага райвыканкама. Тут пачалі з 2006 года, калі “з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкі адкрыты Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванні”. Далейшыя дасягненні раёна – адкрыццё новай школы, залатыя і бронзавыя медалі мясцовых спартсменаў, стварэнне аграгарадкоў, і завяршаючая дасягненні “ад выбараў да выбараў” навіна пра тое, што ў сям'і жыхароў райцэнтра нарадзілася чацвёра дзяцей. Напэўна, нараджэнне дзяцей таксама неяк звязана з выбарамі, калі падаецца ў такой рубрыцы. Бо ў пераліку дасягненняў 2007 года, якія пачынаюцца традыцыйна з таго, што “з удзелам Лукашэнкі адкрылі на БМЗ новую вытворчасць”, таксама ёсць факт пра нараджэнне ў жыхаркі Жлобіна тройні.

Як кажуць, “прыйшла вясна, наступіла лета - дзякуй партыі за гэта”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international