Салігорск: За паўгады колькасць выбаршчыкаў павялічылася?

2010 2010-10-22T15:50:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chalavechki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне аб стварэнні участкаў для галасавання было апублікавана на старонках салігорскай "раёнкі" і змешчана на сайце выканкаму.

У Салігорскім раёне ўсяго створана 68 выбарчых участкаў: 32 у горадзе, 35 у раёне і адзін закрыты ўчастак у цэнтральнай раённай бальніцы. Адносна папярэдніх выбараў у мясцовыя Саветы, што адбыліся ўвесну, колькасьць участкаў павялічылася на адзін. Як паведамляе Салігорскі тэлевізійны тэлеканал са спасылкай на выканаўчы камітэт, гэта звязана з ростам колькасці насельніцтва. Апошні аргумент выклікаў пэўнае сумненне.

- Кожныя выбары адбываецца нейкай дзіўнае перафарматаванне выбарчых участкаў. Па ўсёй краіне дэмаграфічны спад, а ў нас за паўгады рост на цэлы ўчастак. З такімі тэмпамі к наступным прэзідэнцкім выбарам колькасць участкаў мусіць павялічыцца на дзесяць, - гаворыць Іван Шыла, сябра ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва.

Агулам праваабаронцы не адзначаюць якіх-небудзь значных заўваг, звязаных з працэсам фармавання выбарчых участкаў ў Салігорскім рэгіёне. Адведзеныя на гэта заканадаўствам тэрміны вытрыманы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international