Барысаў: ЦВК адказала хутка і прадказальна

2010 2010-10-21T14:25:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Назіральнік у Барысаўскай ТВК праваабаронца Алег Мацкевіч, які ў мінулую пятніцу адправіў зварот у ЦВК РБ, 20 кастрычніка атрымаў адказ з адхіленнем яго прапановы па ўдасканаленні працэсу падліку галасоў.

У лісце ад 18.10.2010 за нумарам 01.10/М-443 за подпісам старшыні Лідзіі Ярмошынай ЦВК паведаміла "паважанаму Алегу Георгіевічу", што ён "прапануе ўсталяваць новыя нормы выбарчага заканадаўства, што выходзіць за межы кампетэнцыі ЦВК", нагадваючы, што "ЦВК падрабязна патлумачыла працэдуру падліку галасоў выбаршчыкаў і ўстанаўлення вынікаў галасавання ў Метадычных рэкамендацыях ".

Алег Мацкевіч пракаментаваў ліст ЦВК:

"Па-першае, сп.Ярмошына, адказаўшы на рускай мове на мой беларускамоўны зварот, праявіла да мяне непавагу, як да грамадзяніна. Па-другое, не лічу, што сваёй прапановай я падштурхоўваў Цэнтральную камісію выйсці за межы выбарчага заканадаўства. Публічная дэманстрацыя бюлетэняў, на мой погляд, як раз сведчыць аб захаванні прынцыпу галоснасці й адкрытасці пры правядзенні падліку галасоў. Але, падобна на тое, што як толькі справа тычыцца гэтай самай “адкрытасці й галоснасці”, чыноўнікі выбарчых камісій гатовыя выкарыстоўваць любыя аргументы на сваю карысць. На маю думку, функцыянальна паўнамоцтвы сябраў выбарчых камісій і ў Выбарчым кодэксе, і ў пастанове Цэнтаральнай камісіі № 44 ад 15. 09. 2010 г. прапісаны вельмі невыразна, без патрэбнай канкрэтыкі. У спалучэнні з тым, што маем – склад выбарчых камісій у падаўляльнай большасці ствараецца з “правераных” і лаяльных уладзе сябраў - такая неваразнасць і неканкрэтызаванасць функцый сябраў камісій пры падліку галасоў робіць гэтую працэдуру закрытай для кантролю звонку, забяспечваючы “элегантныя” перамогі".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international