Баранавічы: Яшчэ адным актывістам па зборы подпісаў зацікавіўся ваенкамат

2010 2010-10-20T18:00:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lastaviecki-arciom-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арцёму Ластавецкаму, які з’яўляецца сябрам ініцыятыўных групаў Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча, у нядзелю патэлефанаваў супрацоўнік Баранавіцкага ваенкамату і запатрабаваў, каб хлопец з’явіўся да іх 21 кастрычніка а 10-ай гадзіне - для ўдакладнення абставінаў.

Раней “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, што супрацоўніца Баранавіцкага ваекамата ўручыла позву кіраўніку ініцыятыўных групаў Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча ў Баранавічах Яраславу Грышчэні - прама падчас збору подпісаў на пікеце ў цэнтры горада. Яраславу неабходна з’явіцца на медычную камісію 28 кастрычніка.

Цяпер чарга дайшла і да Арцёма Ластавецкага, які з’яўляецца студэнтам 3-га курса Познаньскага ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча. Баранавіцкія моладзевыя каманды пад кіраўніцтвам Грышчэні і Ластавецкага сабралі найбольшую колькасць подпісаў за вылучэнне сваіх кандыдатаў.

А.Ластавецкі і Я.Грышчэня не супраць службы ў беларускім войску, але адзначаюць, што хацелі б яшчэ папрацаваць на карысць дэмакратычных прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international