Орша: Скупы інфармацыйны афіцыёз

2010 2010-10-20T17:03:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitplakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Орша ў апошнія дні змянілася ад шматлікаці рэкламных плакатаў - чырвона-зялёных, з выявай дзяржаўнага герба Беларусі. Яны вісяць і на сценах дамоў, і на вітрынах крам, і на дошках аб'яваў, і нават у грамадскім транспарце.

На ўсіх аб'явах - адзін і той жа скупы афіцыйны тэкст «19 снежня - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У ажыўленых раёнах горада можна налічыць і з паўдзесятка расцяжак з тым жа тэкстам над праезнай часткай. Жыхары Оршы ўзгадваюць, што ў далёкія савецкія часы на падобных расцяжках можна было бачыць бессэнсоўныя лозунгі накшталт "Слава КПСС" ці "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!".

Мабыць, гарадскія ўлады вырашылі такім чынам звярнуцца да прызабытых формаў нагляднай інфармацыі і агітацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international