Салігорск: Ці запросяць назіральніка на праверку падпісных лістоў?

2010 2010-10-20T16:31:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Этап збору подпісаў падыходзіць да завяршэння. Як сведчыць практыка мінулых кампаніяў, выбарчыя камісіі далёка не заўсёды паведамляюць назіральнікам пра паседжанні, звязаныя з праверкай падпісных лістоў. Таму Л.Мархотка, цяпер ужо акрэдытаваны пры Салігорскім выбаркаме назіральнік, накіроўваў у выбарчую камісіію зварот з просьбаю загадзя паведаміць пра месца і час правядзення адпаведных праверак.

"У сваім звароце мы асабліва падкрэслівалі неабходнасць прысутнасці назіральнікаў у любы час працы камісіі. Пісьмовы адказ выбаркаму, на жаль, рэгламент маёй прысутнасці аніяк не раскрывае і толькі канстатуе факт маёй акрэдытацыі. Што праўда, вусна прадстаўнікі выбарчай камісіі абяцалі мне абсалютную празрыстасць і магчымасць весці назіранне ў любы час. Таму адназначныя высновы покуль рабіць рана. Паглядзім як будзе складвацца сытуацыя, што называецца, у рэале", - паведаміў праваабаронца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international