Збіральніцу подпісаў не пусцілі ў інтэрнат Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў

2010 2010-10-19T18:35:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebskshabunia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алена Шабуня збірае подпісы за вылучэнне Віталя Рымашэўскага. Вахторка інтэрнату, які месціцца ў Віцебску на вуліцы Горкага, не пусціла яе ў памяшканне.

Актывістцы партыі БХД вахторка заявіла, што ёй давялі адмысловае рашэньне гарвыканкаму – каб не пускаць у інтэрнат збіральнікаў подпісаў.

Алена Шабуня збіраецца праверыць, ці насамрэч існуе такое рашэнне, ці гэта прыватная ініцыятыва адміністрацыі хлебакамбінату. Пакуль што яна падала скаргу ў абласную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства